Вікторыя Азаранка выйшла ў паўфінал "Ралан Гарос-2009"

У паўфінал парнага разраду "Ралан Гарос" выйшла беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка разам з расіянкай Аленай Весніной. У панядзелак яны абыгралі кітаянак Янь Цзы і Жы Чжэн — 6:4, 4:6, 6:2.
Наступнымі саперніцамі беларуска-расійскага дуэта будуць пераможцы супрацьстаяння Агнешка Радваньска/Урсула Радваньска (Польшча) і Сю-Вей Хсье/Шуай Пен (Тайвань/Кітай), паведамляе сайт gotennis.ru.

Нагадаем, што Азаранка выйшла ў 1/4 фінала адзіночнага разраду "Ралан Гарос", дзе сустрэнецца з першай ракеткай свету Дзінарай Сафінай з Расіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі