Вікторыя Азаранка выйшла ў чацвёрты раўнд тэніснага турніру ў Індыян-Уэлсе

Вікторыя Азаранка выйшла ў чацвёрты раўнд тэніснага турніру ў Індыян-Уэлсе

На тэнісным турніры ў амерыканскім Індыян-Уэлсе беларуска Вікторыя Азаранка атрымала другую перамогу.

У паядынку 3-га круга беларуска (15-е месца ў сусветным рэйтынгу) перамагла кітаянку Чжэн Сайсай (69) — 6:4, 6:3. Як адзначае БЕЛТА, абедзве спартоўкі рабілі шмат памылак, але ў выніку перамога была на баку Азаранка. Сустрэча доўжылася паўтары гадзіны.

Перад гэтым наша суайчынніца абыграла казахстанскую тэнісістку Зарыну Дыяс (87) — 6:3, 6:2.

Наступнай саперніцай Азаранкі будзе аўстралійка Саманта Стосур (28). Раней Азаранка і Стосур спаборнічалі паміж сабой ужо дзевяць разоў. У васьмі матчах перамогу святкавала беларуска.

Спаборніцтвы ў Індыян-Уэлсе завершацца 20 сакавіка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі