Вікторыя Азаранка выбыла з турніру ў Манрэалі

Матч доўжыўся ўсяго 1 гадзіну і 5 хвілінаў. Гэта другая параза ад польскай спартсменкі за гэты год: раней Азаранка прайгравала Радваньскай у чвэрцьфінале Australian Open-2014. У папярэднія гады Радваньска лічылася адной з найбольш зручных суперніц для найлепшай беларускай тэнісісткі: лік іх асабістых сустрэчаў быў 15:12 на карысць Азаранкі.

З пачатку гэтага года Вікторыя мае праблемы з фізічнай формай з-за траўмаў. На турніры ў Манрэалі яна ўпершыню сёлета атрымала дзве перамогі запар: яна перамагла спачатку Алізэ Карнэ з Францыі, а затым — брытанку Хізэр Уотсан.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі