Вы тут

Вікторыя Азаранка прапусціла матч на турніры ў Чыкага

Вікторыя Азаранка / Eurosport​

Вікторыя Азаранка не з'явілася на матч з іспанскай тэнісісткай Гарбінье Мугуруса на турніры WTA-500 у Чыкага, паведамляе Сусветная жаночая тэнісная асацыяцыя.

Беларусцы залічана тэхнічнае паражэнне ў 1/8 фіналу. Прычына, па якой Азаранка знялася з турніру, не названая.

Матч 34-й ракеткі свету Азаранки і 9-й ракеткі свету Мугуруса павінен быў прайсці за права выйсці ў 1/4 фіналу спаборніцтваў.

Як паведамляла раней Еўрарадыё, Вікторыя Азаранка ў другім коле тэніснага турніру ў Чыкага выйграла ў амерыканкі Хэйлі Баптыст (174-ы нумар у сусветным рэйтынгу) з лікам 6:2, 4:6, 6:3.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.