Вікторыя Азаранка перамагла ў першым раундзе Індыян-Уэлса

Вікторыя Азаранка перамагла ў першым раундзе Індыян-Уэлса

Вікторыя Азаранка вярнулася на корт з перамогай: у першым раундзе тэніснага турніру ў амерыканскім Індыян-Уэлсе яна выйграла ў брытанкі Хізер Уотсан з лікам 6:4, 6:2. Гэта першая гульня беларускай тэнісісткі пасля працяглага перапынку ў сувязі з судовым працэсам аб апецы над сынам, які Вікторыя вядзе з біялагічным бацькам свайго дзіця.

У другім раундзе Азаранка сустрэнецца з прадстаўніцай ЗША Слоан Стывенс, 13-й ракеткай свету.

Раней першы раунд спаборніцтваў паспяхова прайшлі іншыя дзве беларускі — Арына Сабаленка і Аляксандра Сасновіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі