Вікторыя Азаранка паднялася з дзявятай на восьмую пазіцыю ў рэйтынгу WTA

У рэйтынгу Сусветнай тэніснай асацыяцыі на 12 кастрычніка беларуска Вікторыя Азаранка займае восьмую пазіцыю. Яна мае 4590 ачкоў, паведамляе "Прессбол".  У тройцы лідэраў Сэрэна Ўільямс (ЗША, 7945 ачкоў), Дзінара Сафіна (Расія, 7940), Вінус Уільямс (ЗША, 6445). Перад нашай суайчынніцай таксама ідуць Святлана Кузняцова (Расія, 5981), Алена Дзяменцьева (Расія, 5875), Каралін Вазняцкі (Данія, 5575), Вера Званарова (Расія, 4810). Замыкаюць дзясятку найлепшых тэнісістак Алена Янкавіч (Сербія, 3965), і Агнешка Радванска (Польшча, 3710).

Разам з тым у чэмпіёнскай гонцы па стане на 12 кастрычніка Вікторыя Азаранка займае шостае месца. Пазіцыі размеркаваліся наступным чынам:

Дзінара Сафіна (Расія, 7731 ачкоў)

Сэрэна Ўільямс (ЗША, 7576)

Святлана Кузняцова (Расія, 5772)

Каралін Вазняцкі (Данія, 5465)

Алена Дзяменцьева (Расія, 5415)

Вікторыя Азаранка (Беларусь, 4451)

Вінус Уільямс (ЗША, 4397)

Алена Янкавіч (Сербія, 3555)

Вера Званарова (Расія, 3550)

Агнешка Радванска (Польшча, 3330)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі