Вікторыя Азаранка не дагуляла матч з Ёханай Контай
![Вікторыя Азаранка не дагуляла матч з Ёханай Контай](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/azaranka-0908.jpg.webp?itok=8M2vQ9WY)
Вікторыя Азаранка не дагуляла матч супраць брытанкі Ёханы Конты ў другім крузе турніру "Роджерс Кап" у Манрэалі. Паядынак давялося спыніць у другім сэце з-за дажджу. Лік пры гэтым быў 6:3, 3:0 на карысць брытанскай тэнісісткі.
Матч будзе дагуляны сёння не раней, чым у 19.30 паводле беларускага часу.
У першай сустрэчы турніру ў Манрэалі беларуская спартоўка разграміла прадстаўніцу Францыі Крысціну Младзенавіч.