Вікторыя Азаранка апусцілася на 9-е месца сусветнага тэніснага рэйтынгу

Вікторыя Азаранка згодна з новым рэйтынгам Сусветнай жаночай асацыяцыі апусцілася на адзін радок і займае цяпер 9-е месца.
Больш перастановак у першай дзясятцы няма. Узначальвае рэйтынг па-ранейшаму расіянка Дынара Сафіна. Другое і трэцяе месцы ў сясцёр з ЗША Серэны і Вінус Уільямс адпаведна.

Іншыя беларускія тэнісісткі таксама пагоршылі сваё становішча на адзін радок. Вольга Гаварцова размясцілася на 65-м месцы, Настасся Якімава – на 89-м.

У чэмпіёнскай гонцы Вікторыя Азаранка перамясцілася з 6-га на 7-ы радок.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі