Віктар Юшчанка будзе развіваць беларускую мову ва Ўкраіне

Ва ўкраінскіх універсітэтах будуць адкрывацца кафедры беларускай мовы. Пра гэта паведаміў Віктар Юшчанка пасля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у Гомелі.  Украінскі прэзідэнт заявіў, што ў 2009 годзе неабходна адкрыць кафедру беларускай мовы ў адным з універсітэтаў Украіны. Як перадае Радыё "Свабода", гэтым украінцы хацелі б падкрэсліць, што з пашанай ставяцца да жыцця беларускай грамады, якая хоча зберагчы сваю мову, сваю культуру і гісторыю.

У сваю чаргу, Аляксандар Лукашэнка адзначыў, што гаворка пра мову, школы, культуру, помнікі адбылася з ініцыятывы Віктара Юшчанкі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі