Віктар і Эдуард Бабарыкі не выходзяць на сувязь. Яны ў фінансавай міліцыі

Віктар і Эдуард Бабарыкі не выходзяць на сувязь. Яны ў фінансавай міліцыі

Патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Віктар Бабарыка і яго сын Эдуард не выходзяць на сувязь. Як паведамляе ў "Тэлеграме" штаб палітыка, ужо сабрана 425 тысяч за вылучэнне Бабарыкі. Раніцай 18 чэрвеня яны з сынам паехалі здаваць чарговую частку подпісаў і зніклі — тэлефоны недаступныя. Мяркуецца, што іх даставілі ў Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантроля для правядзення нейкіх следчых дзеянняў. Найхутчэй па справе "Белгазпрамбанка", які да нядаўняга часу ачольваў Віктар Бабарыка. Палітык лічыць, што гэта "ў большай ступені палітычная замова".

"Мы даўно рыхтаваліся і зробім важную заяву наконт нашых далейшых дзеянняў незалежна ад таго, ці будуць Віктар і Эдуард з намі", — піша штаб патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты. Пазней ён пацвердзіў, што Бабарыкі знаходзяцца ў ДФР. Адвакатаў туды не дапускаюць, спасылаюцца на "вучэнні" ў будынку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі