АТН: Віктар і Эдуард Бабарыкі даюць паказанні

АТН: Віктар і Эдуард Бабарыкі даюць паказанні

Віктар і Эдуард Бабарыкі "акуратна даюць паказанні". Раніцай 18 чэрвеня іх даставілі ў Дэпартамент фінансавых расследаванняў КДК, паведамляе ў Telegram Агенцтва тэлевізійных навін тэлеканала "Беларусь 1".

Віктар Бабарыка — патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты, яго сын — кіраўнік яго перадвыбарчага штабу. АТН адзначае, што ў Дэпартаменце фінансавых расследаванняў праходзяць следчыя дзеянні, звязаныя "з нявыплатай падаткаў і легалізацыяй незаконна атрыманых даходаў". Адбываецца гэта ў рамках крымінальнай справы па "Белгазпрамбанку", які да нядаўняга часу ачольваў Віктар Бабарыка. У банку праходзілі ператрусы і затрыманні.

Раней штаб Бабарыкі паведаміў, што з ім і сынам знікла сувязь. Раніцай у чацвер яны паехалі здаваць сабраныя подпісы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі