Вы тут

Віктар Ганчарэнка: я супраць, каб амапаўцы білі беларускі народ

Віктар Ганчарэнка / pfc-cska.com

Беларускі футбольны спецыяліст, галоўны трэнер маскоўскага ЦСКА Віктар Ганчарэнка ў інтэрв'ю Нобелю Арустамяну выказаўся наконт сітуацыі ў нашай краіне.

"Калі б знаходзіўся там, унутры, была б больш зразумелая сітуацыя, — кажа Ганчарэнка. — Калі ты доўга знаходзішся за межамі краіны і нячаста там з'яўляешся, ты, можа быць, не так правільна ці востра ацэньваеш тую сітуацыю, якая ёсць".

Далей трэнер выказаўся наконт гвалту сілавікоў супраць удзельнікаў пратэстаў у Беларусі:

"Як і любы нармальны чалавек, калі б'юць просты народ амапаўцы — я катэгарычна супраць гэтага. Для людзей для ўсіх зразумела, што гэта абсалютна няправільна. Калі здаровыя мужыкі (я, дарэчы, ведаю шмат амапаўцаў, у мяне знаёмыя там ёсць) пачынаюць біць народ — я гэтую сітуацыю ўвогуле не разумею... Тым больш мы ведаем, што гэты народ добры, не злосны, лагодны. І проста так біць чалавека, які там ідзе, гэта абсалютна няправільна!".

Пры сустрэчы Ганчарэнка збіраецца сказаць пра гэта сваім знаёмым амапаўцам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.