Віктар Цярэшчанка можа зняцца з выбараў

Віктар Цярэшчанка можна зняцца з выбарчай кампаніі. Сам палітык па-ранейшаму знаходзіцца ў 3-й мінскай гарадской клініцы.

"Калі стан майго здароўя не палепшыцца, то я думаю зняцца з выбараў. Калі будзе на мяне ціск, то здымуся. Гэта можа адбыцца ў любы момант. Але пакуль я не стаўлю задачу зрабіць гэта зараз ці праз гадзіну. Я пакуль яшчэ не ў тым стане, каб прыняць правільнае рашэнне", — перадае яго словы Радыё "Свабода".

Цярэшчанка распавёў, што ён застаецца пад кропельніцай але ніякіх прышчоў ці ацёкаў на твары няма. Крывяны ціск і тэмпература ў палітыка нармальныя.

Нагадаем, што востры прыступ у палітыка здарыўся 28 жніўня, калі ён выпіў у кавярні "Грунвальд" маркоўны фрэш. Цярэшчанка напісаў заяву ў міліцыю, і, па яго словах, праваахоўнікі вядуць следства па гэтым факце.

Нагадаем, што на выходных з'явіліся звесткі, быццам у Гродне 11,5 тыс. подпісаў за Цярэшчанку былі прызнаныя несапраўднымі. Сам палітык лічыць, што гэта "заказны" матэрыял, і раіць чакаць, што вырашаць на пасяджэнні Цэнтравыбаркаму.

Віктар Цярэшчанка трапіў у лякарню (фота)

У Гродне 11,5 тысячы подпісаў за Цярэшчанку прызнаныя несапраўднымі

Фота: svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі