Відэафакт: У адным з мінскіх пераходаў заўважаны кот-музыка
![Відэафакт: У адным з мінскіх пераходаў заўважаны кот-музыка](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kot-0304.jpg.webp?itok=JZdO1vtD)
Незвычайную карцінку 1 красавіка назіралі жыхары Мінска ў адным з падземных пераходаў на праспекце Ракасоўскага, распавядае тэлеканал СТВ.
Руды кот зарабляў сабе на жыццё пад музыку з калонкі. Жывёла спакойна сядзела на зэдліку і аглядала мінакоў. Пад зэдлікам стаяла паперка з просьбай пра матэрыяльную дапамогу. Мінчукі, дарэчы, рэагавалі на ката пазітыўна: гладзілі яго, фатаграфаваліся з ім і дапамагалі матэрыяльна.
Дарэчы, ужо 2 красавіка кот-музыка быў заўважаны ўжо ў цэнтры Мінска.