10 сутак арышту атрымаў віцяблянін, які напісаў на заснежаным аўто суседа "Жыве Беларусь", паведамляе тг-канал "Беларусь за МКАДам".
На яго бяду сусед аказаўся міліцыянтам.
Адміністрацыйную справу разглядаў суд Чыгуначнага раёна Віцебска. Мужчына патлумачыў, што хацеў падняць суседу настрой. Аднак суд кваліфікаваў надпіс як несанкцыянаванае пікетаванне.