Віцебскую ГЭС пабудуюць кітайцы на кітайскі крэдыт

Як паведамляе БелаПАН, згодна з дакументам, да 1 студзеня 2019 года будзе здзейснена комплекснае будаўніцтва Віцебскай ГЭС. Кантракт на быдаўніцтва падпісалі РУП "Віцебскэнерга" і кітайская кампанія China National Electric Engineering Co., Ltd.



Плануецца, што ў ГЭС будзе чатыры гідраагрэгаты сумарнай устаноўленай магутнасцю 40 МВт. Кошт будаўніцтва паводле кантракта складае амаль 190 млн долараў без ПДВ і мытных плацяжоў. Фінансаванне будаўніцтва будзе ажыццяўляцца за кошт крэдытных сродкаў Дзяржаўнага банка развіцця Кітая і ўласных сродкаў РУП "Віцебскэнерга".



Беларускія арганізацыі павінны выканаць не менш за 30% работ ад агульнага кошту кантракту.



Фота — fototelegraf.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі