Віцебчук адсудзіў 5 мільёнаў рублёў у садка, дзе яго дачка траўмавала вока

Жыхар Віцебска Эрнест Франкевіч адсудзіў у дзіцячага садка пяць мільёнаў рублёў у якасці кампенсацыі выдаткаў на лячэнне дачкі.
Двухгадовая Яна першага верасня мінулага года пашкодзіла вочы, калі была ў садку. Дзяўчынку доўга лячылі, потым бацькі доўгі час збіралі дакументы ды судзіліся з сектарам дашкольных дзіцячых установаў віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі, да якой належыць садок.

Гэта не першы выпадак, калі ў “чыгуначных” садках абласнога цэнтра дзеці атрымліваюць пашкоджанні, але першы, калі бацькі здолелі дамагчыся кампенсацыі.

Па словах спадара Франкевіча, ён не збіраўся спачатку судзіцца, але супрацоўнікі садка сваімі адносінамі да яго праблемы вымусілі звярнуцца да праваахоўных органаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі