Віцэ-прэзідэнт ЗША заклікаў Януковіча пачаць дыялог з апазіцыяй

У размове з Віктарам Януковічам віцэ-прэзідэнт ЗША выказаў заклапочанасць магчымасцю гвалту падчас пратэстаў.





"Віцэ-прэзідэнт падкрэсліў неабходнасць неадкладна спыніць эскалацыю сітуацыі і пачаць дыялог з лідарамі апазіцыі па знаходжанню кансенсуса адносна таго, як павінна рухацца наперад Украіна", — цытуе паведамленне Белага дома РІА "Новости".





Нагадаем, у Кіеў на перамовы з украінскім прэзідэнтам ляціць кіраўніца еўрапейскай дыпламатыі Кэтрын Эштан. Тым часам у Кіеве "сілавікі" спрабуюць ачысціць цэнтр горада ад барыкад, пабудаваных удзельнікамі акцыі пратэсту.





Віктар Януковіч у панядзелак падтрымаў ідэю правесці агульнанацыянальны круглы стол з удзелам прадстаўнікоў улады і апазіцыі для пошуку кампрамісу ў краіне. У аўторак мусіць адбыцца сустрэча з Януковічам экс-прэзідэнтаў Украіны.

 

Фота — ria.ru