Віцэ-прэм'ер Расіі Дзмітрый Козак: патрабаванні беларусаў справядлівыя

Віцэ-прэм'ер Расіі Дзмітрый Козак: патрабаванні беларусаў справядлівыя

13 ліпеня віцэ-прэм'ер беларускага ўраду Ігар Ляшэнка і расійскі віцэ-прэм'ер Дзмітрый Козак абмяркуюць "нафтавую тэматыку", у прыватнасці тарыфы на транзіт расійскай нафты праз нашу краіну. Пры гэтым месца і фармат перамоваў не ўдакладняецца, інфармуе БЕЛТА.

Напярэдадні перамоваў Козак заявіў, што патрабаванні беларусаў па павышэнні тарыфаў на транзіт расійскай нафты справядлівыя. "Але не да такой ступені, якая была заяўлена беларускім бокам [на 21,7%], цытуе словы расійскага віцэ-прэм'ера ria.ru. — ...Гаворка ідзе аб выраўноўванні, там сапраўды самыя нізкія тарыфы на прапампоўку нафты, ніжэй, чым у Расіі, ніжэй, чым ва Украіне і ў Еўропе". Па словах Дзмітрыя Козака, гэты працэс будзе адбывацца паэтапна. Справядлівым ён лічыць такі ж тарыф, "як у Расіі".

Больш важных падзей у праграме “Петарда”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі