Верталёт МНС нёс над Мінскам фюзеляж самалёта Як-40 (фота, відэа)

Верталёт МНС нёс над Мінскам фюзеляж самалёта Як-40 (фота, відэа)

27 снежня верталёт Мі-26, які належыць да авіяцыі МНС, пераносіў з Мінска ў Барысаўскі раён незвычайны груз — фюзеляж самалёта Як-40 вагой каля 7800 кг. Груз перамяшчалі з тэрыторыі аэрапорта "Мінск-1" у філіял Універсітэта грамадзянскай абароны МНС.

Як адзначае прэс-служба МНС, транспартаванне такога буйнагабарытнага грузу — унікальная аперацыя, якая патрабуе высокай прафесійнай падрыхтоўкі як экіпажа верталёта, так і авіяцыйна-інжынернага складу па падрыхтоўцы грузу і сістэм паветранага транспартнага сродку.

Перанесены фюзеляж будзе выкарыстоўвацца на палігоне для падрыхтоўкі ратавальнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі