Верка Сярдзючка стане Героем Украіны

Прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка заявіў, што збіраецца зрабіць Андрэя Данілку, які прадстаўляў Украіну на міжнародным конкурсе Еўрабачанне -2007, Героем Украіны. А некаторыя палітычныя сілы ўжо плануюць прыняць Сярдзючку ў свае шэрагі. Так, напрыклад, старшыня Народнай Экалагічнай партыі Валянцін Сярдзюк заявіў, што “вырашыў маральна падтрымаць геніяльнага артыста і ўключыць яго ў першую пяцёрку свайго перадвыбарчага спісу!" Па яго словах, Данілка "сам зрабіў для Украіны больш, чым 450 прадажных дэпутатаў, якія гандлююць краінай пад купалам".

Са свайго боку, Верка Сярдзючка на такую ўвагу з боку палітыкаў заявіла, што палітыка яе не цікавіць. Маўляў, яна народная спявачка і не жадае быць дэпутатам".

Нагадаю, што 12 траўня ў сталіцы Фінляндыі Хельсінкі адбыўся фінал конкурса Еўрабачання-2007. Перамагла ў ім сербская спявачка Марыя Шэрыфовіч з песняй Малітва. Украінская Верка Сярдзючка заняла другое месца, пры гэтым адзінай краінай, якая не дала спявачцы ні воднага балу, стала Албанія. Нават Расія, пра якую ня надта добра спявалася ў песні, паставіла Данілку 8 балаў.

Фота: www.lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі