Венгрыя падтрымлівае ўзмацненне супрацоўніцтва Беларусі з Еўрасаюзам

Венгрыя падтрымлівае ўзмацненне супрацоўніцтва Беларусі з Еўрасаюзам

Венгрыя падтрымлівае ўзмацненне супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам. З такой заявай міністр замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэр Сіярта выступіў на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з міністрамі замежных спраў і кіраўнікамі нацыянальных дэлегацый краін — чальцоў Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы (ЦЕІ).

"На ўсіх сустрэчах мы падтрымліваем ўзмацненне супрацоўніцтва паміж Еўрапейскім саюзам і Рэспублікай Беларусь, якое павінна быць заснавана на ўзаемным даверы. Вы заўсёды можаце разлічваць на падтрымку цэнтральнаеўрапейскіх краін у духу ўзаемапавагі і рацыянальнасці", — цытуе БЕЛТА словы венгерскага дыпламата.

Сіярта падкрэсліў, што старшынства Беларусі ў ЦЕІ мае сімвалічнае значэнне, бо наша дзяржава ўваходзіць у Еўразійскі эканамічны саюз і ў той жа час развівае ўзаемаадносіны з еўрапейскімі партнёрамі. 

Цэнтральна-Еўрапейскую ініцыятыву венгерскі міністр назваў мостам паміж усходнімі і заходнімі краінамі Еўропы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі