Венесуэла завінавацілася Беларусі 113 мільёнаў долараў

Венесуэла завінавацілася Беларусі 113 мільёнаў долараў

Беларусь працягвае будаўніцтва ў Венесуэле, хаця гэтая краіна ўжо завінавацілася беларускаму боку 113 мільёнаў долараў. 

У Венесуэле нашыя будаўнікі пабудавалі прадпрыемствы па зборцы МАЗаў, трактараў "Беларус" і дарожна-будаўнічай тэхнікі "Амкадор", а таксама буйны цагляны завод. Да здачы гатовыя два новыя дамы ў сталіцы краіны — Каракасе. 

Аднак будаўніцтва вядзецца ў доўг, паведаміў тэлеканалу АНТ міністр архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Анатоль Чорны.

Чорны: "Запазычанасць важкая. 108 мільёнаў долараў — запазычанасць перад кампаніяй "Белзамежбуд". І вось два дамы, якія ўводзяцца, даюць яшчэ пяць мільёнаў долараў, таму фінансавае становішча складанае. Тым не менш, разумеючы сітуацыю, разумеючы адносіны паміж нашымі краінамі, мы працягваем будаўніцтва".

Жыллё ў Венесуэле беларусы будуюць ужо пяць гадоў. Наша краіна ўзяла на сябе абавязак узвесці 10 тысяч кватэр.

На мінулым тыдні нашу краіну наведаў венесуэльскі кіраўнік Нікалас Мадура. Ён прапанаваў Аляксандру Лукашэнку зрабіць новы крок у беларуска-венесуэльскіх адносінах. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі