В.Азаранка выйшла ў паўфінал парнага разраду тэніснага турніру ў Штутгарце
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка працягвае паспяховы выступ на турніры ў нямецкім Штутгарце. Разам з Агнешкай Радваньскай наша суайчынніца выйшла ў паўфінал парнага разраду. У чвэрцьфінале яны абыгралі дуэт з Чэхіі Рэната Варакова - Барбара Захлавова-Стрыкова. У матчы за выхад у фінал беларуска-польская пара згуляе з дуэтам Анна-Лена Гронінфельд (Нямеччына) – Паці Шнідер (Швейцарыя).
У чвэрцьфінале адзіночнага разраду Азаранка сёння сустрэнецца з алімпійскай чэмпіёнкай Пекіна-2008 расіянкай Аленай Дзяменцьевай. Пераможца гэтай гульні ў паўфінале згуляе з пераможцам паядынку На Лі (Кітай) — Надзея Пятрова (Расія). Іншыя пары 1/4 фіналу склалі: Вінус Уільямс (ЗША) — Дзінара Сафіна (Расія) і Алена Янковіч (Сербія) — Вера Званарова (Расія).
Турнір у Штутгарце, агульны прызавы фонд якога складае $650 тыс., завершыцца 5 кастрычніка.
БЕЛТА