"Вайсковай аперацыі папярэднічаюць інфармацыйныя войны": Чалы пра ўварванне РФ

Вайна РФ з Украінай можа пачацца ў студзені-лютым 2022 года? / instagram.com/patriot_donbasa
Вайна РФ з Украінай можа пачацца ў студзені-лютым 2022 года? / instagram.com/patriot_donbasa

Сітуацыя на лініі судакранання ў Данбасе адна з самых сур'ёзных з 2014–2015 гадоў — так нядаўна выказаўся кіраўнік непрызнанай ДНР Дзяніс Пушылін. Масла ў агонь таксама падліло амерыканскае выданне Politico, апублікаваўшы спадарожнікавыя здымкі, якія нібыта фіксуюць збор тэхнікі ў рэгіёнах на мяжы з Беларуссю і Украінай.

Аналітык Сяргей Чалы нагадвае пра карту, што прасачылася ў інтэрнэт, на якой паказана тактычная расстаноўка войскаў, што, як мяркуецца, рыхтуюцца да ўварвання.

— Пачынаюць працаваць дыпламатычныя выведвальныя каналы ЗША, якія пачынаюць папярэджваць Украіну пра магчымае ўварванні, пра падрыхтоўку і нарошчванне сіл, — расказвае на сваім ютуб-канале Сяргей Чалы. — Нават названая дата, калі такога кшталту канфлікт можа адбыцца: канец студзеня — пачатак лютага.

— Я бачыў нават больш новую версію [карты. — Еўрарадыё] ў нямецкамоўнай прэсе. Ад амерыканскай і ўкраінскай яна адрозніваецца тым, што там нават прарысаваная мяжа, да якой плануецца ажыццявіць выхад у выніку нападу на Украіну, — кажа Чалы. — Здавалася б, выглядае даволі неймаверна, але тым не менш.

Відавочна, што гэта не традыцыйны блеф Расіі. Таму што кожнай планаванай вайсковай аперацыі папярэднічаюць інфармацыйныя войны. Агульная танальнасць укідаў не дазваляе зрабіць ніякай іншай высновы акрамя той, што была дадзена каманда "па пстрычцы пальцаў тапіць за адзін і той жа меседж".

“Войсковой операции предшествуют информационные войны”: Чалый о вторжении РФ
Расстаноўка сіл на думку нямецкіх выданняў / Карта BILD

— Змест гэтых артыкулаў пераследуе супакаенне. Для чаго гэта выкарыстоўваецца? Ідзе інфармацыйная вайна, зброя запушчана менавіта ў заходняй прэсе, дзе працуюць "мазгавыя цэнтры", якія выдаюць свае рэкамендацыі, — працягвае Сяргей Чалы. — Сутнасць такіх артыкулаў вельмі простая — "не правакуйце Расію". Маўляў, калі НАТА неяк сябе прадэманструе, то Расія можа павесці сябе неадэкватна.

Далей робіцца выснова, лагічная памылка, якая прысутнічае ва ўсіх такіх артыкулах: ці можам мы паўплываць на Расію? Не, кажа аўтар артыкула, не можам. А на каго можам? На Украіну. Давайце будзем уплываць на Украіну. Давайце запатрабуем ад яе, каб яна перастала... рэагаваць на з'яўленне вайсковых часцей на сваёй мяжы, абараняць сябе і рыхтавацца да розных негатыўных сцэнароў.

“Войсковой операции предшествуют информационные войны”: Чалый о вторжении РФ
Несакрэтны дакумент выведкі ЗША аб перамяшчэнні расійскіх вайскоўцаў / washingtonpost.com

Наколькі непазбежная вайна і па якім сцэнары можа развівацца канфлікт?

— Агульнае меркаванне па гэтым пытанні ў "крамлянолагаў" наступнае: Пуцін не будзе нападаць першым, — разважае Чалы. — Крым — гэта асобная гісторыя, таму што там ужо былі базы і для яго быў вельмі спрыяльны момант. Праект "Наваросія" таксама рабіўся чужымі рукамі — "народнымі мэрамі", "апалчэнцамі", і да гэтага часу гэта так працуе. Маўляў, зброя была купленая ў "Ваенгандлі", форма таксама, і гэтак далей.

Тут больш рэлевантна разглядаць вайну Расіі з Грузіяй. Гэтая вайна гэтаксама метадычна рыхтавалася, як і цяперашняя, Гіпатэтычна меркаваная [з Украінай. — Еўрарадыё]. Давайце параўнаем два кейсы: Крым — Данбас і Грузію. Варта, дарэчы, згадаць двухсэнсоўныя, не да канца ясныя заявы з боку НАТА адносна таго, ці гарантуюць яны бяспеку Грузіі на выпадак такога роду канфлікту з Расіяй [у жніўні 2008 года НАТА не прыняло актыўных сілавых мер па абароне Грузіі ад уварвання РФ. — Еўрарадыё]. Роўна гэтыя самыя словы прагучалі цяпер у дачыненні да Украіны.

Інакш кажучы, вось вам "плэйбук", які разумее Расія. Нападаць першым — дрэнна, небяспечна, непрыгожа. Але можна расказаць, што на мяжы адбываецца правакацыя, стрэлы пайшлі "адтуль" і, маўляў, нам нічога не заставалася, акрамя як напасці з чатырох бакоў, у тым ліку з тэрыторыі Беларусі. Каб можна было сказаць "вось, яны перайшлі чырвоныя лініі", — падсумоўвае аналітык.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі