Вайскоўцы ў Нігеры адхілілі ад улады прэзідэнта

Вайскоўцы аб'яўляюць, што кантралююць краіну / Кадр з відэа

Вайскоўцы аб'яўляюць, што кантралююць краіну / Кадр з відэа

Вайскоўцы ў Нігеры адхілілі ад улады прэзідэнта Махамеда Базума. "Мы, сілы абароны і бяспекі, вырашылі пакласці канец рэжыму, які вы ведаеце па дрэнным кіраванні і пагаршэнні ў сферы бяспекі", — было заяўлена ў эфіры нацыянальнага тэлебачання генералам Амаду Абдурахманам (Абдраманам). Група вайскоўцаў назвала сябе "Нацыянальным саветам абароны радзімы". Як піша aa.com.tr, за пераваротам можа стаяць камандзір прэзідэнцкай гвардыі генерал Амар Чыяні.

У Нігеры прыпынена дзеянне канстытуцыі, уведзена каменданцкая гадзіна з 22:00 да 05:00, закрываюцца межы, прыпыняецца праца дзяржаўных устаноў.

Пра вайсковы пераварот стала вядома напярэдадні. Вайскоўцы прэзідэнцкай гвардыі заблакавалі палац прэзідэнта. Базум кіраваў краінай з 2021 года, ён быў першым дэмакратычна абраным прэзідэнтам. Вайсковы пераварот 2023-га стаў для Нігера чацвёртым за 63-гадовую гісторыю яе незалежнасці (папярэдні — у 2010-м).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі