Вы тут

Васіль Уткін пашкадаваў, што БАТЭ вылецеў з Лігі чэмпіёнаў

Васіль Уткін / filmhd1080.net

Вядомы расійскі блогер Васіль Уткін адрэагаваў на пройгрыш барысаўскага БАТЭ ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў. 

"БАТЭ вылецеў з Лігі чэмпіёнаў. У мяне няма слоў. Дзіка шкада", — напісаў ён у сваім твітар-акаўнце.

Каманда Аляксея Багі ў другім кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў сустракалася з нарвежскім "Русенборгам". Хатнюю сустрэчу БАТЭ выйграў з лікам 2:1, а ў гасцях прайграў — 0:2. Цяпер барысаўскі клуб працягне сезон у Лізе Еўропы.