Вардомская пра аўтаканфлікт: Цётачка забыкавала, а я не саступіла (відэа)

Як паведамляла Еўрарадыё, здарэнне адбылося зранку 9 верасня ў Мінску. Па словах відавочцаў, Каліна Вардомская на BMW не хацела прапускаць у вузкім двары жанчыну на Porsche Cayenne. У выніку, жанчыны выйшлі з машынаў, тэлевядоўца накінулася на кіроўцу іншай машыны, збіла яе і вырвала ў яе з вушэй завушніцы. 

У каментары onliner.by, Вардомская распавяла, што ехала з двума маленькімі дзецьмі на прышчэпку. Па словах тэлевядоўцы, кіроўца другой машыны выйшла і пачала абражаць яе. 

"Я ўжо развярнулася, каб у іншы бок выязджаць, але тут чорт тузануў, таксама выйшла са свайго аўтамабіля. І проста каб ёй крыўдна было, дала ёй такога добрага "пендаль" пад зад. Яна ўчапілася мне ў твар, але я не разгубілася, нанесла ёй некалькі удараў", — распавяла Вардомская. 

"Так што, калі казаць сцісла, то цётачка "забыкавала", а я не саступіла. І калі ўжо казаць пра тое, хто не мае рацыі, то, безумоўна, яна. Калі ж справа дойдзе да суда, то я буду адказваць па ўсёй строгасці закона", — дадала яна. 

Фота — onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі