Вам не патрэбны грузавік з экстазі?

Арганізатары альтэрнатыўных канцэртаў абураюцца: у “Рэактар” на “...и Друг Мой Грузовик” з Drum Ecstasy прыйшло мала людзей. Андэграўнду гамон?
Канцэрт, які быў запланаваны на 9 красавіка, па ўсіх прыкметах мусіў быць аншлагавым: слаўныя бубначы Drum Exctasy з прэзентацыяй новага альбома “Слушать громко”, жвавыя “..и Друг Мой Грузовик” з творчага гораду Днепрапятроўску, таксама з новым альбомам “Живот”. Пятніца вечар. Ідзі і адрывайся.



Але... Вы ж напэўна здагадваецеся, наколькі суровы беларускі слухач. Нават Еўрарадыё знайшло прычыну, каб спазніцца на канцэрт. Мы прыехалі акурат у той момант, калі Чмыр і кампанія ўжо цягнулі чамаданы з інструментамі ў машыну. Прыйшлося пытаць у музыкаў, як усё прайшло.



Еўрарадыё: Як вам прэзентацыя вашага новага альбому? Вы задаволеныя?

Чмыр (Drum Ecstasy): Ну, мы адыгралі новыя творы, праверылі — усё добра працуе. Шкада толькі, што публіка мала танцавала, а больш слухала.

Еўрарадыё: Як вам выступаць разам з “Грузавікамі”?

Чмыр: Роўна тры гады таму мы імі гралі на гэтай жа сцэне, таму ніякага хвалявання не было. Хутчэй, адчуванне “дэжа вю”.





У “Рэактары” “дэжа вю” наступіла ўжо ў Еўрарадыё — як на сельскіх вяселлях, дзе заўсёды адны і тыя ж госці, і мяняюцца толькі маладыя.

На танцполе было шмат знаёмых твараў — Піт Паўлаў, “Нагуаль”, Руся, DJ Virt, Насарогаў… і далей у музычнай прагрэсіі.

Па словах арганізатара Аляксандра Багданава (Папы Бо), па квітках прыйшло ўсяго каля сотні чалавек. Ён са сваімі калегамі абураўся:



Папа Бо: Уся мінская публіка — латэнтныя гамасекі, і нават бабы!

Зміцер Шаўчук: Ды такога канцэрту можна чакаць гадамі! Дзе ўсе гэтыя мінскія хіпстэры, якія крычаць пра альтэрнатыву? Глядзяць ю-туб, качаюць торэнты і лянуюцца адарваць азадак ад канапы і прыйсці на канцэрт за 15 баксаў? Ну калі ласка, сядзіце, хутка нам не захочацца больш нічога рабіць.



Трэба заўважыць, што тая сотня, пра якую казаў Бо, плюс тыя 200, што прыйшлі на канцэрт сябрамі, трымалі атмасферу канцэрту ў патрэбным напале. Людзі танцавалі, смяяліся, спявалі — усё як мае быць сярод шляхетнай публікі.



Вакаліст Антон Слепакоў, у сваю чаргу, запальваў — інтэнсіўна скокаў па сцэне, а ў паўзах паміж песнямі травіў лірыкай:

“Вы на мне полежали, как на полке в плацкартном вагоне. Вы ушли и пропали, а мне — тяжело и больно”.




Таксама Антон казаў цёплыя словы ў бок Мінска і публікі:

“Нам было вельмі прыемна перад вамі выступаць! Да новых сустрэч, дарагі і любімы Мінск!”



Пасля канцэрту, калі амаль усе разышліся, па абломках альтэрнатыўнай сцэны праехаліся на ровары, і ляглі лёгам. Напэўна, чакаць, калі ўсе апомняцца.



Фота: Зміцер Тарасенка

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі