Валянціна Бялькевіча назвалі найлепшым футбалістам у гісторыі Беларусі

Валянціна Бялькевіча назвалі найлепшым футбалістам у гісторыі Беларусі

Валянціна Бялькевіча назвалі найлепшым футбалістам у гісторыі Беларусі. Да такой высновы прыйшлі карыстальнікі сайта беларускай спартыўнай газеты "Прессбол". Працяглы час ішло галасаванне, у якім узялі ўдзел больш за 10 тысяч чалавек. У выніку за Бялькевіча прагаласавалі 52,9% апытаных. Яго сапернік па фінале галасавання Сяргей Алейнікаў набраў 47,1%. Аляксандр Глеб заняў трэцяе месца, чацвёртае — у Аляксандра Пракапенкі. Пры гэтым рэдакцыя "Прессбола" назвала наступны топ-5: 1. Сяргей Алейнікаў, 2. Аляксандр Глеб, 3. Валянцін Бялькевіч. 4. Сяргей Гоцманаў. 5. Аляксандр Пракапенка.

Бялькевіч — адзін з самых вядомых беларускіх футбалістаў. Ён гуляў за мінскае "Дынама", а пасля — за кіеўскае. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі. У 2010-2014 гадах працаваў трэнерам у "Дынама-Кіеў". Заўчасна памёр 1 жніўня 2014-га ва ўзросце 41 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі