"Вагнераўцы" расказалі пра зверствы і забойствы ўкраінскіх дзяцей

Бахмут у красавіку 2023-га / Reuters
Бахмут у красавіку 2023-га / Reuters

"Вагнераўцы" расказалі пра зверствы і забойствы ва Украіне. Паказанні двух былых зняволеных Азамата Улдарава і Аляксея Савічава, якія ваявалі ва Украіне на баку Расіі ў складзе ПВК "Вагнер" і займалі камандныя пасады, апублікаваў праект Gulagu.net.

Улдараў расказаў, што месяц таму ў падвале дзевяціпавярховіка ў Бахмуце "вагнераўцамі" было забіта да 400 гараджан, а сярод іх і дзяцей. Савічаў прызнаўся ў забойстве ў тым жа Бахмуце дзясятка падлеткаў. На відэа яны называюць і іншыя жахлівыя факты. З іншых крыніц яны не пацверджаныя.

"Расійскія тэрарысты прызналіся ў забойстве ўкраінскіх дзяцей у Бахмуце і Саледары, піша кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак. — ...Аднаго прызнання мала. Павінна быць пакаранне. Жорсткае і справядлівае... Свет павінен бачыць твар Расіі, не баяцца, а біць жорстка".

Ярмак паабяцаў пакаранне для злачынцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі