Ва Узбекістане ў нядзелю праходзяць прэзідэнцкія выбары

Прэзідэнцкія выбары сёння праходзяць ва Узбекістане. На іх мусяць прагаласаваць больш за 16 мільёнаў выбарцаў.  У чарговы раз балатуецца цяперашні прэзідэнт краіны Іслам Карымаў, які вылучаны Ліберальна-дэмакратычнай партыяй Узбекістана.

У бюлетнях яшчэ тры кандыдаты – Аслідзін Рустамаў (Народна-дэмакратычная партыя), Дыларам Ташмухамедава (Сацыял-дэмакратычная партыя) і Акмал Саідаў (вылучаны ініцыятыўнай групай выбарцаў).

Пераможцам будзе лічыцца той кандыдат, які набярэ больш за палову галасоў выбарцаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні, нагадвае “Інтэрфакс”.

Адзначым, што днямі ва Узбекістане прайшлі затрыманні дысідэнтаў, якія пратэставалі супраць удзелу Карымава ў прэзідэнцкіх выбарах. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі