Ва Ўкраіне з'явіўся яшчэ адзін падазроны ў захворванні свіным грыпам
Ужо другі падазроны ў захворванні свіным грыпам з'явіўся ва Ўкраіне. У Кіеве шпіталізаваны ўкраінец, які вярнуўся на радзіму з ЗША транзітам праз Парыж. Ён звярнуўся па дапамогу да медыкаў неўзабаве пасля прылёту ва ўкраінскую сталіцу, калі адчуў моцны боль. Яго адразу ж змясцілі ў бокс інфекцыйнага аддзялення гарадской клінічнай бальніцы, паведамляе "Интерфакс-Запад".
Папярэдні выпадак, калі праводзілася падобнае абследаванне, было ў канцы красавіка. Тады ў Кіеве шпіталізавалі грамадзянку ЗША з сімптомамі свінога грыпу, але падазрэнні не пацвердзіліся.
Нагадаем, што дагэтуль падобных выпадкаў у Беларусі зафіксавана не было. Днямі было пацверджанае захворванне вірусам беларускі, якая прыляцела з Нью-Ёрка праз Прагу ў Маскву. Паколькі жанчына стала жыве ў Італію, пасля выпіскі з маскоўскай бальніцы яна паляцела праходзіць курс лячэння менавіта ў гэтую краіну.