Ва Украіне загінуў журналіст Аляксандр Махаў

Ва Украіне загінуў журналіст Аляксандр Махаў

Ва Украіне загінуў журналіст Аляксандр Махаў. Яму было 36 гадоў, паведамляе hromadske.ua. Пасля пачатку вайны ён уступіў у склад Узброеных сіл Украіны і пайшоў на фронт абараняць радзіму. "Я ветэран і рэзервіст, і я іду на вайну", — напісаў ён у сацсетках. Махаў ваяваў на харкаўскім накірунку, у канцы красавіка быў паранены. Загінуў ён пад Ізюмам, дзе ідуць цяжкія баі.

Пра загінулага журналіста ў вечаровым звароце згадаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі: "Няхай яго сын Уладзіслаў ведае: Расія адкажа за яго смерць".

Аляксандр Махаў — ураджэнец Луганскай вобласці. Ён працаваў на тэлеканалах "Украіна", "Украіна-24", "Дом", быў ваенным карэспандэнтам на Данбасе.

Ва Украіне загінуў журналіст Аляксандр Махаў
Аляксандр Махаў / Facebook

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі