Ва Украіне расследуюць буйную кантрабанду цыгарэтаў з Беларусі ў Еўрасаюз

Ва Украіне расследуюць буйную кантрабанду цыгарэтаў з Беларусі ў Еўрасаюз

З Беларусі праз Украіну ў Еўрасаюз кантрабандай праехала вялікая партыя цыгарэтаў — 750 тысяч пачак незаконна вырабленых тытунёвых вырабаў маркі Marble і Ashima. 

Цыгарэты везлі пад выглядам мыйнага парашку з прадпрыемства "Бархім", перадае Радыё "Свабода". Груз прайшоў дзве мяжы і чатыры праверкі мытнікаў. Пра кантрабанду стала вядома толькі пасля аварыі фуры на дарозе ў Румыніі.

Расследаваннем справы займаецца Служба бяспекі Украіны. Яна запрасіла ў Беларусі копіі дакументаў на груз, адпраўлены "Бархімам". 

Паводле ўкраінскіх журналістаў, якія займаліся расследаваннямі схемаў кантрабандных паставак цыгарэт з Украіны ў Еўропу, тытунёвыя вырабы Marble і Ashima спярша выпускаліся ў Кітаі (Hongta Tobacco Group Co.). Цяпер цыгарэты пад такой назвай выпускаюць і ў Малдове, і нават на тэрыторыі "асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі