Ва Украіне пад люстрацыю трапіць мільён чыноўнікаў і праваахоўнікаў (відэа)

Новы закон "Аб ачыстцы ўлады" Вярхоўная рада Украіны прыняла напярэдадні пад ціскам "вуліцы".

Як адзначае УНІАН, ён распаўсюджваецца не толькі на дзяржслужбоўцаў, служачых органаў мясцовага самакіравання і праваахоўнікаў, але і нават на прэм'ер-міністра, намеснікаў кіраўнікоў іншых цэнтральных органаў улады. Закон аб люстрацыі распаўсюджваецца і на кіраўнікоў абласных дзяржадміністрацый.

Вядома, што пад дзеянне новага закона патрапілі суддзі і пракуроры, якія прымалі супрацьпраўныя рашэнні ў дачыненні ўдзельнікаў Майдана. На працягу 10 гадоў яны не змогуць займаць дзяржаўныя пасады.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі