У Мінскай Грушаўцы з самай раніцы прайшла пратэстная акцыя

Пратэстны марш з канструктара Лего
Пратэстны марш з канструктара Лего

Рана раніцай 16 студзеня ў Мінску адбылася пратэстная акцыя ў мікрараёне Грушаўка. Каля дзесяці чалавек сталі ў ланцуг з чырвона-белымі сцягамі. Яны крычалі "Верым, можам, пераможам!".

Відэазапіс з акцыі з'явілася ў раённым телеграм-чаце з каментаром: "Мінск выходзіць і будзе працягваць выходзіць, пакуль не сыдзе дыктатар. Грушаўка, Ружанькі, Харкаўская і Тучынка пачынае раніцу не з кавы".

Нагадаем, што ў Мінску на гэтыя выходныя абяцалі марознае надвор'е. У момант правядзення акцыі слупкі тэрмометраў паказвалі -20 градусаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі