Узровень радыяцыі вёсак Крычаўшчыны больш 100 мікрарэнтген (фотарэпартаж)

Карэспандэнт Еўрарадыё наведаў забруджаныя тэрыторыі Магілёўскай вобласці. Аказалася, што высокі ўровень радыяцыі тут побач, а не недзе далёка ў "Чарнобыльскай зоне"

103 мікрарэнтген — максімальныя паказанні дазіметра Еўрарадыё, але мясцовыя жыхары кажуць, што ёсць тут і ўдвая больш. Гэта вам не 58 на мінскіх плошчах!
Вёску Малінаўку пахавалі ў 1999 годзе. Паколькі дрэвы з якіх былі пабудаваныя дамы добра назапашваюць радыяцыю, іх нельга паліць, ці вывозіць. Таму кожную хату закопваюць у магілу.
78 мікрарэнтген — стандартны ўзровень для гэтых тэрыторый. Дарэчы нармальным уроўнем радыяцыі да 1986 года лічылася 5 мікрарэнтген, пасля чарнобыльскага выбуху норма — 20 мікрарэнтген. У цэнтры Магілёва наш дазіметр паказваў 18.
Вось што засталося ад забруджаных вёсак. Можна пабачыць нават сістэму вуліц
І дамы...
У гэтым доме калісці жыў ветэран вайны. Вайну пакуль не забылі, а Чарнобыль ужо недзе далёка ў памяці, нібыта, і не было яго. Толькі такія вёскі-помнікі нагадваюць нам пра трагедыю
Самая вялікая пахаваная вёска Чэрыкаўскага раёна — Вепрын. Па афіцыйных дадзеных там пражывала 1028 чалавек.
Вепрын можна нават назваць паселішчам гарадскога тыпу, бо ў ім былі нават трохпавярховыя будынкі
Тут раней жылі людзі
Вепрынскія хаты, як і паўсюль, закапалі ў зямлю. Але дамы з цэглы стаяць і сёння. Яны прараслі дрэвамі, у некаторых кватэрах яшчэ можна знайсці рэчы і мэблю