Узнавіліся абстрэлы паміж Ізраілем і баевікамі ХАМАС

Нягледзячы на падаўжэнне перамір'я на дадатковыя 24 гадзіны, пра які было абвешчана ў панядзелак увечары, палестынцы і ізраільцяне аднавілі ваенныя дзеянні, паведамляе ВВС. Палестынскія крыніцы інфармуюць, што ў выніку аднаго з авіяўдараў па сектары Газа загінулі жонка і дачка Махамеда Дэйфа – кіраўніка ваеннага крыла руху ХАМАС.

Ці пацярпеў сам Дэйф, не паведамляецца. Вядома, што раней ізраільскія спецслужбы ўжо сем разоў спрабавалі яго ліквідаваць. У Ізраілі гэтага баевіка лічаць найбольш небяспечным з тэрарыстаў, які асабіста планаваў дзясяткі тэрактаў супраць мірных грамадзян краіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі