Уводзіцца новы парадак часовага ўвозу аўтамабіляў беларусамі ў Расію

Федэральная мытная служба Расіі з 2 лістапада 2008 года ўводзіць шматразовыя пасведчанні часовага ўвозу аўтамабіляў, зарэгістраваных на тэрыторыі Беларусі.  Беларускім грамадзянам можна будзе прыязджаць у Расію без неабходнасці выканання шэрагу мытных фармальнасцяў. Калі беларус вяртаецца назад на радзіму у межах шасцімесячнага тэрміну дзеяння шматразовага пасведчання і збіраецца ў гэты ж тэрмін зноў перасекчы мяжу, ён можа скарыстацца тым жа дакументам.

У Дзяржаўным мытным камітэце Беларусі канстатуюць, што сітуацыя на беларуска-расійскай мяжы змянілася ў лепшы бок. Аднак новыя правілы, хоць і спрашчаюць існуючы парадак, але цалкам не здымаюць адміністрацыйныя працэдуры. Акрамя таго, калі беларус будзе ехаць на аўтамабілі ў Расію праз Украіну, дык новымі правіламі скарыстацца ён не зможа.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі