Вы тут

Усё дрэнна? У Нацбанку расказалі пра цэны і фінансавую стабільнасць

Цэны будуць расці і далей / TUT.by

Цэны ў Беларусі працягваюць расці, а гадавая інфляцыя набліжаецца да 10%. Што адбываецца і ў якім стане беларуская эканоміка? На мінулым тыдні гэта абмяркоўвалі на пашыраным пасяджэнні Нацбанка, пасля чаго рэгулятар апублікаваў аб'ёмныя даклады па тэме. Еўрарадыё вывучыла іх і прыводзіць галоўнае.
 

Рэальная інфляцыя нават вышэйшая

Начальнік галоўнага ўпраўлення манетарнай палітыкі і эканамічнага аналізу Дзмітрый Мурын у сваім дакладзе канстатуе, што негатыўныя чаканні і сярод насельніцтва, і сярод прадпрыемстваў працягваюць расці.

Рэгулятар праводзіў апытанні і вызначыў, што адчувальная інфляцыя (гэта значыць не сухая лічба статыстыкі, а тое, як на самай справе ўспрымаецца рост цэн) вырасла да 14,6% у чэрвені.

"Па звестках маніторынгу прадпрыемстваў, рост спажывецкіх цэн у найбліжэйшыя месяцы чакаюць звыш 90% апытаных кіраўнікоў арганізацый. З іх 47,5% лічаць, што інтэнсіўнасць росту спажывецкіх цэн захаваецца на бягучым узроўні, а 33% — што рост цэн паскорыцца", — адзначае Мурын.

Што ж спрыяе гэтым, як кажа Мурын, "праінфляцыйным імпульсам"? Сярод негатыўных фактараў ён пералічвае "недастатковы ўзровень развіцця канкурэнцыі ў краіне" і "невысокую эфектыўнасць работы шмат якіх айчынных прадпрыемстваў". Уплываюць і высокія інфляцыйныя чаканні, а таксама насцярожанасць на валютным і дэпазітным рынках.

Прызнае Мурын і ўплыў санкцый на сітуацыю ў эканоміцы ў цэлым.

Праўда, выключна ўнутранымі праблемамі рост цэн і насцярожанасць насельніцтва і вытворцаў не тлумачацца. Паводле звестак Нацбанка, інфляцыя разганяецца ва ўсім свеце, у тым ліку і сярод асноўных партнёраў Беларусі. Запаволенне інфляцыі чакаюць няхутка.

"Ва ўмовах, якія склаліся, чакаецца, што па выніках III квартала 2021 года гадавая інфляцыя захаваецца паблізу ўзроўню, які склаўся ў чэрвені. Такая дынаміка шмат у чым абумоўлена яе паскарэннем, якое ўжо адбылося. У далейшым інтэнсіўнасць інфляцыйных працэсаў замарудзіцца: па выніках 2021 года прырост спажывецкіх цэн ацэньваецца каля 9%. Чакаецца, што да канца 2022 года інфляцыя ў гадавым выражэнні наблізіцца да 6%", — прагназуе Мурын.
 

Стрэсы і зноў стрэсы

"Фінансавы сектар Рэспублікі Беларусь ужо больш за пяць кварталаў функцыянуе ў стрэсавых умовах", — канстатуе ў сваім дакладзе начальнік упраўлення фінансавай стабільнасці Ігар Магілевіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.