Устаноўлены ліміт для кошту падарункаў, якія не абкладаюцца падаткамі

Сямю тысячамі долараў на год абмежавана льгота па падаходным падатку з падарункаў у Беларусі.

Падаткамі абкладаецца толькі сума, якая перавышае гэты ліміт. Пры гэтым падарункі ад блізкіх сваякоў не абкладаецца падаходным падаткам, незалежна ад іх кошту.

Галоўнае ўпраўленне падаткаабкладання фізічных асобаў паведамляе, што новаўвядзенне мусіць дапамагчы ў справе перадухілення ценявых прыбыткаў.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі