Усіх старшынь райвыканкамаў Мінскай вобласці пасадзяць на верталёты

"Абуральныя недахопы" чыноўнікі спадзяюцца пабачыць з вышыні / Ілюстрацыйнае фота БЕЛТА
"Абуральныя недахопы" чыноўнікі спадзяюцца пабачыць з вышыні / Ілюстрацыйнае фота БЕЛТА

Усіх старшынь райвыканкамаў Мінскай вобласці пасадзяць на верталёты. Пра гэта ў аўторак на нарадзе заявіў старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын. Паводле яго слоў, ёсць дамоўленасць з Мінскім аэраклубам ДТСААФ. Кіраўнікам пастаўлена задача аблятаць тэрыторыі, за якія адказваюць, і ацэньваць з вышыні, "што робіцца ў іх раёнах і не толькі ў сельскай гаспадарцы".

Сам Турчын сказаў прысутным, што на верталёце абляцеў ужо большую частку Мінскай вобласці. Ён "адзначыў для сябе шэраг абуральных недахопаў, якія тычацца культуры земляробства і якасці правядзення сельгасработ". Што ж убачыў кіраўнік Міншчыны? Высвятляецца, што "ў многіх раёнах на палях непрыбраная салома, рулоны ў дарагой стрэйч-плёнцы леташніх кармоў". Таксама з верталёта былі бачныя "пашкоджаныя дахі ў кароўніках на дзеючых фермах". А яшчэ Аляксандра Турчына абурылі "груды камянёў, парослыя хмызняком пасярод поля". Ён запатрабаваў "навесці парадак на зямлі". Звычайна пасля палётаў на верталёце гэтага ад Турчына і іншых кіраўнікоў абласцей патрабуе Аляксандр Лукашэнка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі