Усевалад Янчэўскі прызначаны першым намеснікам Праляскоўскага

Былы кіраўнік БПСМ (“Беларускага патрыятычнага саюза моладзі”) і экс-дэпутат палаты прадстаўнікоў Усевалад Янчэўскі прызначаны першым намеснікам начальніка Галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў сам Усевалад Янчэўскі. Нагадаем, да яго першым намеснікам Алега Праляскоўскага быў Уладзімір Холад, якога затрымалі па падазрэнні ў хабарніцтве. У бліжэйшым часе Вярхоўны суд пачне разгляд крымінальнай справы Холада.

Каментуючы сваё прызначэнне на новую пасаду, Янчэўскі заўважыў, што ўжо даўно не з’яўляецца галоўным рэдактарам часопіса “Планета”, як пішуць некаторыя СМІ.

Усевалад Янчэўскі: “Я ўжо даўным-даўно не з’яўляюся галоўным рэдактарам. Я магу патлумачыць. Проста блытаюць паняцці галоўнага рэдактара і старшыні рэдакцыйнага савета. Старшыня рэдакцыйнага савета — гэта грамадская пасада, скажам так”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі