Усе сышлі, а мы засталіся: чаму Беларусь апусцілася ў рэйтынгу вядзення бізнесу?

breakingviews.com
breakingviews.com

На 12 пазіцый Беларусь апусцілася ў рэйтынгу вядзення бізнесу Сусветнага банка ў параўнанні з папярэднім годам. Зараз мы на 49-м радку са 190 краін, летась былі на 37-м. 

Што ж адбылося за год?

Рэйтынг складаецца па 10 паказчыках: рэгістрацыя прадпрыемстваў, атрыманне дазволаў на будаўніцтва, падключэнне да сістэмы электразабеспячэння, рэгістрацыя ўласнасці, атрыманне крэдытаў, абарона мінарытарных інвестараў, падаткаабкладанне, міжнародны гандаль, забеспячэнне выканання кантрактаў і даступнасць працэдуры банкруцтва.

Па звестках складальнікаў рэйтынга, з усіх паказчыкаў па колькасці балаў у Беларусі нязначна пагоршыўся толькі адзін: "Абарона мінарытарных інвестараў". Гаворка пра акцыянераў, пакет акцый якіх не дазваляе ім непасрэдна ўдзельнічаць у кіраванні кампаніяй.

Все ушли, а мы остались: почему Беларусь опустилась в рейтинге ведения бизнеса?

Па словах эканаміста Леаніда Фрыдкіна, Сусветны банк яшчэ пахваліў Беларусь у ацэнцы "абароны мінарытарных інвестараў".

Все ушли, а мы остались: почему Беларусь опустилась в рейтинге ведения бизнеса?

 

"На мой погляд, у нас у карпарацыйным кіраванні наогул вельмі вялікія праблемы. І з празрыстасцю справаздачнасці, і з правапрымяняльнай практыкай. Наколькі я магу судзіць, у нас мінарытарныя акцыянеры вельмі слаба абаронены", — кажа Леанід Фрыдкін.  

Тым не менш як усяго толькі адзін паказчык мог так падсапсаваць пазіцыю ў рэйтынгу?

Леанід Фрыдкін тлумачыць: у нас не пагоршыліся ўмовы вядзення бізнесу, яны проста засталіся ранейшымі ў параўнанні з усімі тымі паляпшэннямі, якія праводзяць іншыя краіны.

"Усе сышлі, а мы засталіся. Груба кажучы, пакуль усе паляпшалі бізнес-клімат і інтэнсіўна праводзілі рэформы, якія па методыцы Сусветнага банка ідуць у залік, у Беларусі нічога падобнага не адбылося", — кажа Фрыдкін.

Рэформаў — 0

Па словах Леаніда Фрыдкіна, сярэднестатыстычная беларуская кампанія за гэты год ніякіх істотных змен не адчула:

"Сусветны банк бярэ для ацэнкі менавіта сярэднестатыстычную кампанію. Не рэзідэнтаў Парка высокіх тэхналогій, не кампаніі ў Аршанскім раёне, а звычайную сярэднюю фірму, а для яе практычна нічога не палепшылася. Крыху ёсць паляпшэнні ў асобных сферах, але на паўнавартасную рэформу ні адна з іх не цягне. У дакладзе Сусветнага банка адзначаецца, што ў Беларусі за мінулы год рэформаў — нуль".

Для параўнання: за год у Казахстане і Расіі адбыліся па тры рэформы. Казахстан падняўся ў рэйтынгу з 28-га на 25-е месца, Расія — з 31-га на 28-е, упершыню ўвайшоўшы ў топ-30, куды ўжо некалькі гадоў так імкнецца Беларусь.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі