Вы тут

Усе сённяшнія кадравыя прызначэнні ў Беларусі

Падчас сённяшніх кадравых прызначэнняў / president.gov.by

16 сакавіка Аляксандр Лукашэнка разглядаў кадравыя пытанні. Галоўная навіна — прызначэнне старшыні Мінскага райвыканкама Івана Крупко міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання. Былы віцэ-прэм'ер Анатоль Калінін стаў паслом у Малдове, а Аляксандр Субоцін — памочнікам кіраўніка дзяржавы, інспектарам па Магілёўскай вобласці.

Лукашэнка даў згоду на прызначэнне Валерыя Грамады намеснікам міністра культуры, а Алены Богдан — намеснікам міністра аховы здароўя. Уладзімір Гадзяцкі стаў старшынём Камітэта дзяржкантроля Віцебскай вобласці, Дзмітрый Страздзін — гендырэктарам "Белмедтэхнікі". Аляксандр Мельнікаў узгоднены членам Гомельскага аблвыканкама, а Аляксандр Шчаковіч — членам Мінскага гарвыканкама. Дзмітрый Гарадзецкі будзе працаваць намеснікам старшыні Брэсцкага аблвыканкама, Сяргей Ляўковіч — першым намеснікам старшыні Мінскага аблвыканкама, Аляксандр Кручанаў — намеснікам старшыні Мінскага аблвыканкама. Юрый Трушчанка стаў намеснікам старшыні Мінгарвыканкама, Дзмітрый Шашок узначаліў адміністрацыю Першамайскага раёна сталіцы, а Сяргей Хільман — Савецкага раёна.

Новыя старшыні з'явіліся ў Баранавіцкім, Бешанковіцкім, Маларыцкім, Докшыцкім, Сенненскім, Дзятлаўскім, Свіслацкім, Мінскім, Смалявіцкім, Бабруйскім, Краснапольскім, Хоцімскім, Чэрыкаўскім райвыканкамах, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.