Усе сённяшнія кадравыя прызначэнні Лукашэнкі

Усе сённяшнія кадравыя прызначэнні Лукашэнкі

18 верасня Аляксандр Лукашэнка правёў кадравыя прызначэнні. Памочнік прэзідэнта-інспектар па Брэсцкай вобласці Васіль Герасімаў стаў намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнага кантроля. Былы міністр транспарту Віталь Воўк, у якога "выбар адзін: ці турма, ці сюды [у Оршу]" (па словах Лукашэнкі), стаў памочнікам прэзідэнта-інспектарам па Віцебскай вобласці, інфармуе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Беларускім амбасадарам у Латвіі прызначаны Васіль Марковіч, амбасадарам у Фінляндыі (і па сумяшчальніцтве ў Даніі) стаў Аляксей Самасуеў. Васіль Брыль прызначаны беларускім амбасадарам у Кот-д'Івуары па сумяшчальніцтве.

У аўторак Лукашэнка ўзгадніў прызначэнне кіраўнікоў у рэгіёнах. Аляксандр Баданін прызначаны старшынёй Браслаўскага райвыканкама (раней ён быў намеснікам старшыні Міёрскага раёвыканкама). Міхаіл Кісялевіч стаў старшынёй Лепельскага райвыканкама (дагэтуль ён быў першым намеснікам старшыні). Барыс Яфрэмаў, які раней займаў у Лепелі гэтую пасаду, прызначаны намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама. Ігар Брылевіч ачоліў Пінскі райвыканкам (раней ён быў дырэктарам філіяла Пінскага мясакамбіната). Валерый Рабкавец, які працаваў старшынёй Пінскага райвыканкама, стаў першым намеснікам старшыні Брэсцкага аблвыканкама.

Іван Маркевіч стаў намеснікам старшыні Мінскага аблвыканкама, Алег Сталярчук — членам Віцебскага аблвыканкама, Дзмітрый Равуцкі — членам Мінскага аблвыканкама і Мінскага гарвыканкама.

Усе сённяшнія кадравыя прызначэнні Лукашэнкі
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі