Усе польскія міністры, якія не належылі да партыі ўлады, знятыя з пасадаў

Прэм'ер-міністр Польшчы Яраславаў Качыньскі адправіў у адстаўку ўсіх міністраў, якія не ўваходзяць у партыю ўлады "Закон і справядлівасць". Рашэннем прэм'ер-міністра пазбаўленыя сваіх пасадаў віцэ-прэм'ер і міністр нацыянальнай адукацыі Раман Гертых, які з'яўляецца лідэрам партыі "Ліга польскіх сем'яў", а таксама чальцы партыі "Самаабарона" – міністр працы Ганна Калата і міністр будаўніцтва Анджэй Аўмілер.

Спадар Качыньскі заявіў, што адстаўкі праведзеныя ў рамках "рэканструкцыі ўрада". Такім чынам, урадавая кааліцыя, якая складалася з трох правых партый, папросту перастала існаваць. Ва ўрадзе засталіся толькі міністры з партыі "Закон і справядлівасць", якую яшчэ называюць "Партыяй братоў Качыньскіх".

Развал урадавай кааліцыі ставіць Польшчу перад неабходнасцю правядзення датэрміновых выбараў у парламент. У якасці магчымага тэрміну іх правядзення называюць сёлетні кастрычнік.

ПРАЙМ-ТАСС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі