Вы тут

Урад забараніў беларусам збірацца на рэгістрацыю шлюбу больш як па 10 чалавек

Колькасць гасцей на рэгістрацыі шлюбу будзе дазваляць супрацоўнік ЗАГСа / pixabay.com

Беларускі ўрад сваёй пастановай №305 ад 22 траўня прыняў дадатковыя меры, каб спыніць распаўсюд COVID-19, паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Напрыклад, падчас рэгістрацыі шлюбу ў ЗАГСе павінна прысутнічаць не больш за 10 чалавек. Рашэнне пра колькасць гасцей у кожным канкрэтным выпадку прымае ўпаўнаважаны работнік ЗАГСа. 

Пагаджальныя нарады ў адпаведнасці з рэгламентам Савета міністраў павінныя праходзіць з выкарыстаннем тэхнічных сродкаў сувязі, у тым ліку відэаканферэнцсувязі.

Пастанова набывае моц пасля афіцыйнага апублікавання і дзейнічае да спецыяльнага рашэння Саўміна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.