Урад Беларусі дазволіў крамам раздзяляць тушкі індычкі, качкі і іншых птушак з адным выключэннем. Крамы па-ранейшаму не могуць самастойна раздзяляць курэй і куранят-бройлераў.
Забарону ўвялі ў кастрычніку пасля таго, як Аляксандр Лукашэнка зладзіў разнос сваім чыноўнікам з нагоды росту цэн. "Бач ты, быў хлеб, птушаня, кураня, — з'явіўся новы тавар! Расчлянілі, увапхнулі ў поліэтыленавы пакет — новы тавар!" — абураўся тады Лукашэнка. Пасля гэтага Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю забараніла крамам істотна павышаць адпускныя цэны пры разделцы тушак курэй. А пазней ўрад і зусім увёў на гэта забарону.